галоўная   навіны   аб сядзібе    паслугі   праекты   фотагалерэя   артыкулы    нашы сябры   кантакты   








livejournal   vkontakte   facebook
twitter











Рыболовно-туристический портал Дзікая прырода Беларусі
Фольк праект

Туры и  отдых – портал Traveling.by


by  en  ru



© BULHAK Jan. Kresy. Wies nad jeziorem Narocz. 1937.
Гісторыя

Гісторыя сядзібы сваімі каранямі ідзе ў ХІХ ст. і пачынаецца з часу, калі мой прадзед раздзяліў сваю зямлю паміж сям’ю свамі дзецьмі, кожны з якіх стварыў сваю ўласную хутарскую гаспадарку ў ваколіцах азёр Мядзел і Нарач.

Такім чынам, узнікла сем хутароў, размешчаных недалека адзін ад аднога. Хутар Жоглы – з’яўляўся уласнасцю майго дзеда Вінцука. Тут нарадзіўся і мой бацька Віктар, і я…

Хату пабудаваў бацька пасля таго, як скончылі сваё існаванне навакольныя хутары, і людзей перасялілі ў вёскі. Хата пабудавана на самым ускрайку вёскі і з’яўляецца нібы напамінам і сімвалам былых часоў…


На дадзеным этапе…

Сядзіба “Тры Скрыпкі” зараз – гэта месца, дзе аднаўляюцца і захоўваюцца вясковыя традыі, мясцовы каларыт.

Гаспадары сядзібы – Зміцер і Марыя – адкрытыя людзі, якія з задавальненнем пакажуць і навучаць пляценню кошыкаў, выпечцы хлеба і гатаванню шматлікіх страў, дапамогуць адчуць вам сябе частачкай з аднаго боку спакойнага, а з іншага – разнастайнага і глыбокага вясковага жыцця.

З павагай,

Зміцер Скрыпка,
гаспадар аграсядзібы “Тры Скрыпкі”

галоўная   навіны   аб сядзібе    паслугі   праекты   фотагалерэя   артыкулы    нашы сябры   кантакты   

mail: skrypki@gmail.com / mobile: +37529 379 71 78
Design by A. Skrypka © /  All contents © copyright 2008 www.skrypki.by, Inc /