
|

|
 |
Шлях з Мінску. Варыянт 1 (160 км)
Выязджаеце з Мінску па вуліцы Ціміразева (праз ГД “Ждановічы”) на шашу Р28 у накірунку Маладэчна-Мядзел-Нарач
Маладэчна (69 км). Праязджаеце краем горада па ўказальніках Р28 Мядзел, Нарач, Вілейка
Мядзел (139 км). Праязджаеце краем горада нідзе не зварочваючы па указальніку Р28 Нарач
Нарач (155 км). Уязджаеце ў вёску Нарач. На першым павароце направа (пасля знака “Галоўная дарога”) зварочваеце на вул. Маркава і накіроўваецеся на выезд з вёскі. Потым увесь час проста праз в. Кусеўшчына, Лыжычы.
Ляшчынск (161 км). Праязджаеце вёску па галоўнай дарозе. Перад Магазінам (на горцы) зварочваеце направа і праз 100 м справа ўбачыце сядзібу.
Шлях з Мінску. Варыянт 2 (152 км)
Вязджаеце з гораду па Даўгінаўскім тракце (праз Цнянку) і рухаецеся па шашы Р58 Мядзел.
Ілля (48 км). Па ўказальніку Р58 Мядзел аб’язджаеце пасёлак.
Мядзел (131 км). Праязджаеце краем горада нідзе не зварочваючы па указальніку Р28 Нарач
Нарач (147 км). Уязджаеце ў вёску Нарач. На першым павароце направа (пасля знака “Галоўная дарога”) зварочваеце на вул. Маркава і накіроўваецеся на выезд з вёскі. Потым увесь час проста праз в. Кусеўшчына, Лыжычы.
Ляшчынск (152 км). Праязджаеце вёску па галоўнай дарозе. Перад Магазінам (на горцы) зварочваеце направа і праз 100 м справа ўбачыце сядзібу.
Паглядзець шлях на мапе >>>
|
|

|
|
|

|