 |
10 траўня 2010 г.
Паважаныя гоcці нашай аграсядзібы!
Рады прапанаваць Вам новую паслугу - катанне на канях на конеферме "Мокрыца".
Наведвальнікі нашай аграсядзібы на пачатковым этапе змогуць засвоіць асновы верхавой язды,
а больш вопытныя наезнікі маюць унікальную магчымасць здзейсніць падарожжа па наваколлі.
Заняткі праводзяцца для ўсіх, незалежна ад узросту і ўзроўню падрыхтоўкі
Фотаздымкі можна паглядзець тут
|
 |
5 траўня 2010 г.
На нашым сайце абнавіўся раздзел праекту “Нататкі ТурІмбрыкаў”.
Прапануем гасцям нашага сайту і сядзібы дасылаць свае цікавыя, жартаўлівыя апісанні падарожжаў,
выездаў і ўсяго таго, што звязана з незвычайным адпачынкам.
З задавальненнем размесцім Вашы апісанні на нашым сайце.
Каб перайсці ў раздзел націсніце тут
|
 |
1 сакавіка 2010 г.
Паважаныя турысты!
На нашым сайце пачаў працу раздзел "Online браніраванне". Цяпер для таго, каб замовіць нашы паслугі, Вам дастаткова запоўніць форму тут
|
 |
2 студзеня 2010 г.
СЯБРЫ!
Запрашаем Вас на зімовую рыбалку на азёрах нацыянальнага парку "Нарачанскі"! Практыкуючым рыбакам зніжкі на пражыванне, лазню і харчаванне!
паглядзець фотаздымкі... |
 |
15 лістапада 2009 г.
Паважаныя турысты!
На нашай аграсядзібе пачала працаваць лазня!
Лазня на дровах, з санвузлом і вялікім пакоем адпачынку! Што можа лепш, чым павесці восеньскі
вечар у добрай кампаніі сяброў з бярозавым венічкам і куфлем піва пад трэск дроваў у каміне. Запрашаем у госці! Першым кліентам зніжкі!
азнаёміцца з прапановай...
паглядзець фотаздымкі... |
 |
31 жніўня 2009 г.
Дарагія сябры!
Вось і скончыўся летні сезон, сезон адпачынкаў.
Дзякуем усім, хто вырашыў дні свайго летняга адпачынку правесці на нашай аграсядзібе. Мы стараліся зрабіць гэтыя дні незабыўнымі для Вас.
чытаць цалкам...
|
 |
25 траўня 2009 г.
Шаноўныя сябры!
Віншуем Вас з надыходам новага турыстычнага сезону і запрашаем наведаць цудоўныя мясціны Нарачанскага краю
чытаць цалкам...
|
 Фота © Мiкалай ЛIТВIНАЎ |
15 лютага 2009 г.
"Праехаць мiма гэтай сядзiбы i не прыпынiцца проста немагчыма. Спачатку ўвагу прыцягвае незвычайны плот — дошкi накладзены адна на адну быццам рыбiна луска.
Так рабiлi яшчэ ў даўнiя часы, адметную тэхналогiю цяпер рэдка дзе ўбачыш. Пасярэдзiне — вялiкая брама, якую гасцiнныя гаспадары ахвотна расчыняюць перад гасцямi. Не стрымаўся i я, тым больш, што цiкава было пазнаёмiцца са Скрыпкамi — такое ў людзей самабытнае прозвiшча..."
Поўную версія артыкула можна прачытаць ў газеце "Звязда", №28, 14 лютага 2009 г. ці па спасылцы
|
 Фота © Alex Gorbasevich 2009 |
9 лютага 2009 г.
7-8 лютага адбыўся першы тур кубка прыгодніцкіх гонак Беларусі. Каманда "Тры Скрыпкі КМ" па выніках туру заняла 5-е месца. Фотарэпартаж са спаборніцтваў можна паглядзець тут
|
 |
8 лютага 2009 г.
6-7 лютага 2009 на базе навучальнага цэнтра ААТ "Белаграпрамбанк" адбыўся семінар па тэме "Стан і перспектывы развіцця сельскага турызму на Беларусі". На ім прымалі ўдзел і прадстаўнікі нашай аграсядзібы
|
 |
5 лютага 2009 г.
7-8 лютага 2009 прыгодніцкай гонкай "Зімовая Уса" пачынаецца кубак прыгодніцкіх гонак Беларусі. У спаборніцтвай будзе прымаць удзел каманда Тры Скрыпкі КМ".
Падрабязную інфармацыю аб спаборніцтвах можна атрымаць тут
|
 |
3 лютага 2009 г.
6-7 лютага 2009 на базе навучальнага цэнтра ААТ "Белаграпрамбанк" адбудзецца семінар па тэме "Стан і перспектывы развіцця сельскага турызму на Беларусі". Аднымі з яго ўдзельнікаў будуць і прадстаўнікі нашай аграсядзібы
|