Мы прадастаўляем пражыванне ў вясковай сядзібе, адаптаванай спецыяльна для прыему турыстаў і
аформленай у традыцыйным стылі.
Мы спецыяльна не мянялі планіроўку хаты, выкарыстоўвалі элементы аздобы і мэблю выключна
ручной працы, каб нашы госці змаглі адчуць атмасферу традыцыйнасці і непасрэдна
“дакрануцца” да вёскі, у лепшым яе выяўленні.
Столь і сцены пакояў з натуральнага дрэва,
нічым не апрацаваны з часу пабудовы хаты, што дазваляе захоўваць незвычайную атмасферу і
водар старадаўняга дрэва.
Наведвальнікам прадастаўляецца:
- 1 асобны (вялікі) пакой (3 спальныя месцы)
- 1 прахадны пакой (1 спальнае месца)
- асобны санвузел (душ, прыбіральня, рукамыйнік)
- кухня з наборам посуду
- пражыванне асобнае ад гаспадароў
У кошт пражывання ўваходзіць:
- спальнае месца
- пасцельная бялізна, ручнікі
- карыстанне посудам і кухней
- TV, DVD
- душ, прыбіральня
- арэнда тэрыторыі сядзібы (1 га)
- карыстанне валейбольнай пляцоўкай
- карыстанне спартыўным рыштункам (бадмінтон, дартс, мячы і т.д.)