галоўная   навіны   аб сядзібе    паслугі   праекты   фотагалерэя   артыкулы    нашы сябры   кантакты   










Рыболовно-туристический портал Дзікая прырода Беларусі
Фольк праект

Туры и  отдых – портал Traveling.by


by  en  ru

ЛАЗНЯ

"Чорная"




Дарагія сябры!


Прапануем Вам унікальны для Беларусі від адпачынку – лазню “па-чорнаму”. Лазня з 40-гадовай вытрымкай, дзе нічога не змянілася з часу пабудовы. Мы правялі касметычны рамонт, захаваўшы яе самабытнасць і водар даўняй гістарычнай пары.

Лазня напальваецца адкрытым спосабам “па-чорнаму” выключна бярозавымі дровамі ці дровамі з пладовых дрэваў (сліва, яблыня). Мы імкнемся захоўваць традыцыі стварэння лёгкай духмянай пары традыцыйным спосабам.

Звязаныя па адноўленай тэхналогіі венікі дапамогуць Вам адчуць усе хараство “чорнай” лазні, што зробіць Ваш адпачынак запамінальным і непаўторным.

Мы раскажам і пакажам як парыліся нашы дзяды, навучым вязаць сапраўдныя венікі, і такім чынам дапаможам Вам непасрэдна дакрануцца да вясковай традыцыі.

Лазня “па-чорнаму” можа быць як аўтаномнай часткай адпачынку, так і добрым дадаткам да веласіпеднага ці воднага падарожжа. Яна зацікавіць як дарослых, так і дзяцей, як вопытных, так і пачынаючых “лазнікаў”. Наша мэта – данесці да вас традыцыю “чорнай” лазні без зменаў, у яе першапачатковым выглядзе!

У лазні ёсць:

- перадлазнік
- парная
- альтанка на вуліцы (з 01.05.2010)
- калодзеж-журавель

Кошты:

- кошт сеансу (пакуль гарачыя камяні) - 40 у.а.
- пры замове лазні як дадатку да іншых турыстычных паслуг, кошт - 30 у.а.
- пастаянным кліентам зніжка 10 %

Пры замове лазні ў кошт уваходзіць:

- венікі
- тапачкі
- аксесуары для лазні




Дадатковыя паслугі:


Аграсядзіба "Тры Скрыпкі". Пражыванне
азнаёміцца...

Аграсядзіба "Тры Скрыпкі". "Белая" лазня
азнаёміцца...



Паглядзець фотаздымкі:

Аграсядзіба "Тры Скрыпкі". "Белая" лазня
паглядзець...

Майстарклас "Вязанне венікаў"
паглядзець...



Матэрыял па тэме:

Антон СКРЫПКА. Лазня “па-чорнаму”.
чытаць...

галоўная   навіны   аб сядзібе    паслугі   праекты   фотагалерэя   артыкулы    нашы сябры   кантакты   

mail: skrypki@gmail.com / mobile: +37529 379 71 78
Design by A. Skrypka © /  All contents © copyright 2008 www.skrypki.by, Inc /