галоўная      аб сядзібе      паслугі      фотагалерэя      артыкулы      нашы сябры      кантакты   
BY        








livejournal   vkontakte   facebook
twitter

Паслугі / кухня



Кухня - візітная картка нашай аграсядзібы!

Сваім наведвальнікам мы прапануем стравы, прыгатаваныя па традыцыйнай рэцэптуры з экалагічна чыстых прадуктаў. Наша аграсядзіба з'яўляецца своеасаблівай лабараторыяй па аднаўленню вясковай кухні.

Мы запісваем рэцэпты, вучымся ў сваіх бабуль гатаваць смачныя стравы, стараемся ўзнавіць і захаваць ужо забытыя рэцэпты.

Прапаноўваючы турыстам такую кухню, мы хочам стварыць для іх хатнія ўмовы пражывання, зрабіць іх адпачынак больш утульным і незабыўным.

Мы не толькі аднаўляем на практыцы традыцыйную кухню, але і прапануем нашым наведвальнікам самім паспрабаваць спекчы ў печы бохан хлеба ці каравай, прыгатаваць любую страву ў фармаце адмыслова распрацаваных для іх майстаркласаў.

У адпаведнасці з вашымі пажаданнямі, мы з задавальненнем складзем для Вас індывідуальнае меню і падрыхтуем майстарклас.

Паслугі:

- 1-разовае харчаванне
- 2-разовае харчаванне
- 3-разовае харчаванне
- арганізацыя варштатаў па выпечцы хлеба ці прыгатаванні традыцыйных страў




Фотаздымкі:


laznia laznia laznia laznia laznia

больш фотаздымкаў >>>




Рыболовно-туристический портал Дзікая прырода Беларусі Фольк праект Туры и  отдых – портал Traveling.by Туристический портал eger.by Экотуризм в Беларуси
Design by valacuha © /  All contents © copyright 2008 www.skrypki.by, Inc /