 |
Мы прадастаўляем пражыванне ў вясковай сядзібе, адаптаванай спецыяльна для прыему турыстаў і аформленай у традыцыйным стылі
Мы спецыяльна не мянялі планіроўку хаты, выкарыстоўвалі элементы аздобы і мэблю выключна ручной працы, каб нашы госці змаглі адчуць атмасферу традыцыйнасці і непасрэдна “дакрануцца” да вёскі,
у лепшым яе выяўленні
падрабязней...
|
 |
Кухня - візітная картка нашай аграсядзібы!
Сваім наведвальнікам мы прапануем стравы, прыгатаваныя па традыцыйнай рэцэптуры з экалагічначыстых прадуктаў
Наша аграсядзіба з'яўляецца своеасаблівай лабараторыяй па аднаўленню вясковай кухні
падрабязней...
|
 |
Прапануем Вам унікальны для Беларусі від адпачынку – лазню “па-чорнаму”. Лазня з 40-гадовай вытрымкай, дзе нічога не змянілася з часу пабудовы
Мы правялі касметычны рамонт, захаваўшы яе самабытнасць і водар даўняй гістарычнай пары
Лазня напальваецца адкрытым спосабам “па-чорнаму” выключна бярозавымі дровамі ці дровамі з пладовых дрэваў (сліва, яблыня)
падрабязней...
|
 |
Прапануем Вам лазню на дровах з асобнай парной, санвузлом і оформленым у традыцыйным стылі вялікім пакоем адпачынку з камінам
Лекавыя ўласцівасці лазні вядомыя людзям ужо вельмі даўно. Пара на аснове настою лекавых траў у спалучэнні з бярозавым венічкам і гарбатай з чабарку будуць карыснымі
як для дарослых так і дзяцей
падрабязней...
|
 |
Прапануем Вам здзейсніць цікавыя падарожжы па рэках і азерах Нарачанскага краю!
Мы распрацавалі вялікую колькасць маршрутаў на любы густ. Прыняць удзел у сплавах могуць як вопытныя турысты, так і пачынаючыя аматары незалежна ад узросту.
У адрозненне ад класічных водных паходаў, мы прапануем крыху іншы тып падарожжа – агракаякінг – водныя падарожжы с размяшчэннем на сядзібе.
падрабязней...
|
 |
Аграсядзіба “Тры Скрыпкі” знаходзіцца ў цэнтры Нарачанскага рэгіёну паміж трох азёр: Мядзел, Нарач і Кузьмічы
Размяшчэнне сядзібы з'яўляецца ідэальным для аматараў рыбалкі!
падрабязней...
|
 |
падрабязней...
|
 |
падрабязней...
|
 |
падрабязней...
|
 |
падрабязней...
|
 |
падрабязней...
|