галоўная    апісанні    фотагалерэя праекту    кантакты   













Рыболовно-туристический портал Дзікая прырода Беларусі
Фольк праект

Туры и  отдых – портал Traveling.by


by  en  ru

Чаму ўзнікла такая старонка, як “Нататкі ТурІмбрыкаў”?

Дадзены раздзел аб'ядноўвае як пачынаючых, так і вопытных турыстаў незалежна ад узросту. Іх яднае - прага падарожжаў і прыгод, пошук новага ў абыдзенным, цікавыя гісторыі з вандровак.

На гэтых старонках мы збіраем апісанні цікавых вандровак, арыгінальныя рашэнні падарожжаў і ўсё што звязана з самадзейным турызмам.

Для таго, каб адчуць сябе сапраўдным вандроўнікам, не абавязкова хадзіць ў экспедыцыі ў Гімалаі. Паспрабуйце вызначыць пальцам любое месца на мапе Беларусі і любымі сродкамі, машынай, пешшу на веласіпедзе ці байдарцы яго дасягнуць. У Вас атрымаецца займальная міні-экспедыцыя, якую абавязкова захочацца адлюстраваць у сваіх нататках!





Мы будзем доўга гнаць веласіпед...

Гэта адбылося. Цеплым летнім дзяньком, экіпіяваныя з дапамогай брата Антонія, я і Алеся (мая каханая і вельмі паважаная жонка) накіраваліся ў падарожжа вакол возера Мядзел. Выехалі, трэба сказаць з помпай, на прыгожанькіх роварах (горных дарэчы), у шлемах, з новымі заплечнікамі (чамусьці пустымі).

Як паказала далейшае развіцце падзей, туды трэба было закінуць хоць кавалачак хлеба, бо тое, што здаецца на першы погляд легкім і вяселым падарожжам, можа абярнуцца сур’езным выпрабаваннем. Але аб усім па парадку.

чытаць цалкам...
Прыгоды на Мядзельскім моры

Хвалі біліся аб борт і ўсе часцей залівалі лодку. Вецер свістаў так, што ўсе крыкі Віталя былі не чутны. Кругом шумела, гойдалася і трашчала. Маланкі раз за разам білі па вадзе, і пярун бухау нібы дальнабойная гармата. Удар хвалі, яшчэ удар, і мы ўжо ў вадзе.

Спінінгі, прынады, і ўсе, што было ў лодцы пайшло на дно. Мы стараліся ўхапіцца за перавернуты човен, але нічога не атрымоўвалася. Пальцы скрэблі па ашалёўцы, не маглі зачапіцца і вельмі хутка замярзалі. Сілы былі на зыходзе...

чытаць цалкам...

галоўная    апісанні    фотагалерэя праекту    кантакты   

mail: skrypki@gmail.com / mobile: +37529 379 71 78
Design by A. Skrypka © /  All contents © copyright 2008 www.skrypki.by, Inc /